Гомельскі абласны музей ваеннай славы аб'яўляе конкурс дзіцячага малюнка «Партызаны, партызаны, беларускія сыны….”. Конкурс прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і адкрыццю адноўленнага ваенна-гістарычнага комплекса “Партызанская крынічка”.
У конкурсе ўдзельнічаюць дзеці школьнага ўзросту ад 6 да 17 гадоў.
Работы на конкурс прымаюцца да 30 чэрвеня 2022 года.
Мэтай конкурса з'яўляецца грамадзянска-патрыятычнае і эстэтычнае выхаванне маладога пакалення, фарміраванне паважлівага стаўлення да айчыннай гісторыі, да гераічных подзвігаў мінулых дзён, любоў да роднай мовы і беларускай літаратуры.
Умовы ўдзелу ў Конкурсе:
На Конкурс прымаюцца малюнкі, выкананыя ў любой тэхніцы (алей, акварэль, туш, аловак і інш.).
Работы павінны быць прысвечаны Я.Купале, дзейнасці партызан у перыяд Вялікай Айчыннай вайны, мемарыялу “Партызанская крынічка”.
Конкурс праходзіць у наступных узроставых намінацыях:
- ад 6 да 11 гадоў;
- ад 12 до 17 гадоў;
Для ўдзела ў Конкурсе неабходна адправіць малюнак на электронную пошту музея - voenmuz@voenmuz.by альбо прынесці ў музей да навуковых супрацоўнікаў.
З абавязковай паметкай: імя, прозвішча, узрост, месца жыхарства, назва навучальнай установы, назва малюнка, тэлефон для сувязі.
Пераможцы Конкурса будуць аб'яўленны 3 ліпеня ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі.
Імены пераможцаў і лепшыя работы будуць апублікаваны на сайце музея і ў сацыяльных сетках.
Запрашаем да ўдзелу ў Конкурсе!
#конкурс #рисунки #конкурс_рисунков #музейвоеннойславы #детский_рисунок #дзіцячы_малюнк #Гомель #конкурсы_Гомель #малюнак #партызаны #партызаныпартызаны_беларускіясыны